-Важна, што захоўваецца сацыяльная накіраванасць дзяржаўнай палітыкі: працоўныя і эканамічныя гарантыі, даступнасць адукацыі, клопат пра сям'ю і дзяцей, садзейнічанне ў набыцці жылля, падтрымка дзяцей-сірот, пажылых людзей і інвалідаў.
- Лічу вельмі важным пасыл аб павышэнні сацыяльнай адказнасці грамадзяніна за сябе асабіста, сваю сям'ю, па захаванні свайго здароўя – падкрэсліў дэпутат.
У краіне працуюць дыялогавыя пляцоўкі, грамадскія прыёмныя, тэлефонныя лініі – у кожнага ёсць магчымасць вывучыць новы дакумент, абмеркаваць яго і ўнесці прапановы.


