
У ААТ «Агра-Дубінскае» прайшла дыялогавая пляцоўка з прадстаўнікамі інфармацыйна-прапагандысцкай групы. У ёй прынялі ўдзел Вольга Павіч, намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні, Вікенцій Адамовіч, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, Віктар Комель, старшыня Валожынскага сельвыканкама, Наталля Жукоўская, намеснік дырэктара ААТ «Агра-Дубінскае», дэпутат Валожынскага сельскага Савета дэпутатаў 28 склікання.
Асноўная тэма размовы – змены ў Канстытуцыю і маючы адбыцца рэферэндум.

– У Канстытуцыі застаецца сацыяльная накіраванасць – бясплатная адукацыя, аховя здароўя, права на атрыманне спецыяльнасці, на працу, – адзначыў Віктар Комель. - Дзяржавай прымаюцца шматлікія меры, накіраваныя на ўмацаванне сям'і, умацаванне сямейных каштоўнасцяў, стварэнне найлепшых умоў для выхавання дзяцей. Аказваецца падтрымка шматдзетным сем'ям, маладым сем'ям, у якіх выхоўваюцца дзеці з асаблівасцямі ў развіцці. І гэта трэба шанаваць.

- Мы, беларусы, самі пішам свае законы. Законы, па якім будзем жыць мы і нашы дзеці. Законы, якія бяруць свае вытокі ў нашых шматвяковых традыцыях, у нашай цяжкай, але слаўнай гісторыі, у нашым усведамленні сябе адзіным народам, – падкрэсліла Наталля Жукоўская і заклікала ўсіх прыйсці на рэферэндум і выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю.

На дыялогавай пляцоўкі прысутныя задавалі пытанні. У прыватнасці, маладых мам цікавіла будаўніцтва дзіцячай пляцоўкі на тэрыторыі былой сярэдняй школы. Жыхары і кіраўніцтва прадпрыемства ААТ «Агра-Дубінскае» гатовы аказаць дапамогу ў мантажы абсталявання і ўстаноўцы пляцоўкі. Трэба адшукаць сродкі на набыццё матэрыялаў і неабходнага абсталявання.
Уздымалася пытанне медыцынскага абслугоўвання. Жыхары аграгарадка просяць накіроўваць іх для медыцынскага абслугоўвання не ў аграгарадок Гарадзькі, а ў г.Валожын. У Гарадзькі не ходзяць аўтобусы і вельмі складана даехаць, картку трэба браць у Гарадзьках, а ФАП ў аг. Гарадзькі пасля гэтага ўсё роўна накіроўвае ў Валожын на абследаванне.
Ёсць праблемы з вывазам цвёрдых бытавых адходаў. У аг. Дубіна маюцца толькі 2 кропкі для збору ЦБА. ЦБА вывозіцца 1 раз на тыдзень. Пасля выхадных кантэйнеры ўсе перапоўнены, і смецце раскідваецца па вялікай тэрыторыі. Трэба паставіць дадаткова яшчэ па 2-3 кантэйнера для смецця або арганізаваць дадаткова яшчэ адзін раз вываз ЦБА.
Турбуе вяскоўцаў і асвятленне вуліц. На вул. Савецкай наогул не гараць ліхтары, а на многіх вуліцах ліхтары працуюць не стабільна - «лыпаюць».


