Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Спорт - гэта як лад жыцця: вельмі дапамагае падтрымліваць сябе ў форме

17.01.2022

У апошнія гады сярод моладзі ўсё большую папулярнасць набірае здаровы лад жыцця. Ва ўсе часы людзі ў пагонах славіліся баявой вывучкай і высокім узроўнем фізічнай падрыхтаванасці, што з'яўляецца складнікам якаснага выканання задач у любых умовах. Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь фізічная падрыхтоўка і спорт з'яўляюцца адным з асноўных прадметаў баявой і прафесійна-службовай падрыхтоўкі, важнай і неад'емнай часткай ваеннага навучання і выхавання вайскоўцаў.

Дзяржава прадастаўляе дадатковыя магчымасці для рознабаковага фізічнага развіцця вайскоўцаў і моладзі у цэлым. У прыватнасці, галоўнае ўпраўленне па спорце і турызме Мінаблвыканкама з мэтай актывізацыі спартыўна-масавай работы з рознымі катэгорыямі насельніцтва дазволіла вайскоўцам вайсковай часці 30695 на бязвыплатнай аснове наведваць басейн, трэнажорную і спартыўную залы ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе горада Валожына.

Дзмітрый Тарасевіч, вайсковец:

У басейн прыходжу рэгулярна з моманту адкрыцця ФАКа. Плаваць вучыўся самастойна - у асноўным, у школе. Вучыўся ў сталічнай гімназіі, таму была такая магчымасць. Таксама асновы ў дзяцінстве паказваў бацька. Тут больш даступна ў коштавым сегменце - плюс для вайскоўцаў зараз арганізавалі наведванне бясплатна. І гэта выдатна - па іншаму не скажаш! Прыходжу сюды па панядзелках, калі ў нас спартыўна-масавая праца, а таксама ў вольны час – можна сказаць, пастаянна, некалькі разоў на тыдзень. Наогул, плаванне - гэта такая база, якая развівае цалкам увесь арганізм, найменш траўманебяспечны, расслабляе мышцы, тым больш пад кіраўніцтвам трэнераў і медыкаў.

Я шмат якімі відамі спорту займаюся: кантактныя адзінаборствы, лёгкая атлетыка, цяжкая атлетыка. Спорт - гэта як лад жыцця: вельмі дапамагае падтрымліваць сябе ў форме. Калі ты фізічна моцны, ты маральна ўстойлівы. Нават знаходзячыся на выхадным або ў адпачынку, выбіраючы, куды пайсці, у першую чаргу, іду ў спартзалу, трэнажорную залу, на плаванне. Таксама люблю лыжы - усё залежыць ад сезону года. Але самы мой любімы від спорту – гэта рукапашны бой.

Цудоўна, што ў такіх невялікіх гарадах ёсць магчымасць займацца спортам, асабліва ў апошні час, калі людзі вельмі шмат хварэюць. Спорт загартоўвае ўвесь арганізм. Я, калі і захворваю, то аднаўляюся ў вельмі кароткі перыяд.

Аляксандр РЫБАК, падпалкоўнік:

- У адпаведнасці з распарадкам дня ў нас размеркаваны заняткі спартыўна-масавай працай. Кіраўніцтва нашай вайсковай часткі ва ўзаемадзеянні з кіраўніцтвам ФАКа дамовіліся і прынялі такое рашэнне: каб заняткі былі больш якасныя, праводзіць іх на базе ФАКа. І гэта вельмі выдатна! Прыемна і добра, што дзяржава падтрымлівае вайскоўцаў вось такім чынам. У асноўным займаюся ў трэнажорнай зале, а таксама ў спартзале разам з калегамі гуляем у футбол - у нас ёсць свая каманда. І самае галоўнае тут - эмацыйная разгрузка.

Як камандзір, магу сказаць, што ў нашу частку прыходзяць людзі з вышэйшай адукацыяй - так бы мовіць, камп'ютарныя геніі, далёкія ад спорту. Але, трапляючы ў вайсковую сераду, яны глядзяць на афіцэраў, на сваіх таварышаў-калег, якія займаюцца спортам, і паступова падцягваюцца. Большасць вайскоўцаў да канца сваёй службы кардынальна мяняюць падыход, далучаюцца да спорту: выходзяць узмужнелыя - не толькі маральна, але і фізічна.

Камандаванне вайсковай часці выказвае шчырую падзяку арганізатарам за прадастаўленне дадатковых магчымасцяў для фізічнага развіцця вайскоўцаў.

Задайте вопрос