Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Працягваецца ўсенароднае абмеркаванне праекта Асноўнага Закона краіны

18.01.2022

Дыялогавыя пляцоўкі, прысвечаныя зменам, прапанаваным у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, актыўна праходзяць у працоўных калектывах арганізацый Валожыншчыны.

У працоўным калектыве  ЦБУ нумар 605 МУ нумар 500 ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк» адбылася сустрэча па абмеркаванню праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з удзелам Вольгі БАГАТЫРОВАЙ, намесніка старшыні Валожынскага райвыканкамаі Анжэлы ТЫШКЕВІЧ - начальніка аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама.

Удзельнікі сустрэчы зрабілі акцэнт на тое, што ў праект Канстытуцыі ўключаны цэлы шэраг напрамкаў развіцця сацыяльнай палітыкі, інавацыйнай сферы,  захавання нацыянальнай самабытнасці, гістарычнай памяці і суверэнітэту краіны, выхавання традыцыйных сямейных каштоўнасцей, забеспячэння сацыяльнай справядлівасці і працвітання дзяржавы.

—  Кожны з нас павінен адчуць сябе ўдзельнікам пераўтварэнняў, якія стануць магчымыя і надзённыя пасля рэферэндума. Вось дзе важна пазіцыя грамадзяніна - наша з вамі пазіцыя,-  падкрэсліла Вольга Сяргееўна.

Задайте вопрос