Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Дыялогавая пляцоўка «Рэферэндум»

18.01.2022

У дзяржаўнай установе адукацыі «Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй» адбылася дыялогавая пляцоўка «Рэферэндум». З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася дырэктар ліцэя Святлана Іванаўна Мучынская. У сваёй прамове Святлана Іванаўна выступіла з дакладам «Рэферэндум як форма ўдзелу грамадзян у вырашэнні найважнейшых пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця» у якім распавяла прысутным аб этапах канстытуцыйнага будаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, неабходнасці канстытуцыйнай рэформы ў нашай краіне, а таксама аб найбольш абмяркоўваемых прапановах па змене Канстытуцыі. Святлана Іванаўна, у сваю чаргу, асноўную ўвагу ў сваёй прамове надала тэме захавання гістарычнай праўды і гістарычнай памяці.

Мадэратарам сустрэчы выступіла выкладчык гісторыі, асновы права, грамадазнаўства Святлана Сяргееўна Яравiцына. Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі разгледзелі і іншыя змяненні і дапаўненні Асноўнага Закон краіны. Святлана Сяргееўна заклікала калег вывучыць, абмеркаваць паміж сабой новы праект Канстытуцыі, а ў дзень рэферэндуму прыйсці на ўчасткі і зрабіць свой выбар.

Задайте вопрос