Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Ратавальнікі нагадваюць аб правілах купання ў Вадохрышчанскай купелі

18.01.2022

У перыяд Свята Хрышчэння Гасподняга на тэрыторыі Валожынскага раёна пройдуць акунаннi ў палонку ў наступных месцах:

- аг. Вішнева з 20.30 да 23.00

- д. Лоск з 22.00 да 00.00

- г. Валожын з 00.00 да 02.00

У месцах акунання ратавальнікі сумесна з валанцёрамі Чырвонага Крыжа і БРСМ арганізуюць пункты абагравання, дзе ўсім жадаючым прапануюць гарачую гарбату.

У мэтах недапушчэння няшчасных выпадкаў у перыяд правядзення абрадавых мерапрыемстваў пры святкаванні праваслаўнага свята ратавальнікі нагадваюць аб неабходнасці захавання наступных мер бяспекі:

- акунацца варта ў спецыяльна абсталяваных палонках ля берага;

- перад купаннем у палонцы неабходна разагрэць цела, зрабіўшы размінку, прабежку;

- да палонкі неабходна падыходзіць у зручным, ня слізкiм і лёгказдыманым абутку, каб прадухіліць страту адчувальнасці ног. Ідучы да палонкі, памятаеце, што дарожка можа быць слізкай. Ідзіце павольна і ўважліва;

- акунацца лепш за ўсё па шыю, не замачыўшы галаву, каб пазбегнуць рэфлекторнага звужэння сасудаў галаўнога мозгу;

- ніколі не кідайцеся ў палонку наперад галавой. Скачкі і апусканне ў ваду з галавой не рэкамендуюцца, так як гэта павялічвае страту тэмпературы і можа прывесці да шоку ад холаду;

- не знаходзіцеся ў палонцы больш за 1 хвіліну, каб пазбегнуць агульнага пераахаладжэння арганізма;

- пасля купання расцярыце сябе махрыстым ручніком і надзеньце сухую вопратку.

Задайте вопрос