Штогод знаўцы правілаў бяспекі Валожынскага раёна збіраюцца на конкурс «Школа бяспекі», каб прадэманстраваць свае веды і вызначыць лепшага.
Гэты год не стаў выключэннем. На базе ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г. Валожына» прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Школа бяспекі-2022».
Хлопцы прынялі ўдзел у тэставанні, дзе і вызначыліся лідары.
I-IV клас
I месца - Нехвядовіч Аляксей, ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Валожына»
II месца - Ждановіч Кацярына, ДУА «Івянецкая сярэдняя школа»
III месца - Іўкова Кіра, ДУА «Яршэвіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа»
V-VII клас
I месца - Асіпацкі Антон, ДУА «Івянецкая сярэдняя школа»
II месца - Афендулаў Сяргей, ДУА «Сакаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа ім.В. А. Каваленкі»
III месца - Новік Соф'я, ДУА «Дорскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа»
VIII-XI клас
I месца - Акушко Уладзіслаў, ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Валожына»
II месца - Зуй Яўгенiя «Суднікоўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа»
III месца - Малец Іван, ДУА «Ракаўская сярэдняя школа»
Віншуем пераможцаў і жадаем поспехаў у абласным этапе конкурсу!


