Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Рэферэндум па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю прызначаны на 27 лютага

21.01.2022

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 студзеня падпісаў Указ № 14 "Аб прызначэнні рэспубліканскага рэферэндуму".

У адпаведнасці з дакументам рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь прызначаны на 27 лютага 2022 года.

Указам вызначана фармулёўка вынесенага на рэферэндум пытання, якая даслоўна адлюстроўваецца ў бюлетэні для галасавання: "Ці прымаеце вы змены і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?"

Выносiмыя на рэферэндум змены і дапаўненні Канстытуцыі прыкладаюцца да Указа.

З улікам устаноўленых Выбарчым кодэксам патрабаванняў замацавана абавязковая юрыдычная сіла рашэння, прынятага рэспубліканскім рэферэндумам. Вызначаны парадак уступлення ў сілу такога рашэння - праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання. Устаноўлена, што рашэнне, прынятае рэфэрэндумам, з'яўляецца неад'емнай часткай Канстытуцыі.

Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў даручана арганізаваць правядзенне рэферэндуму, забяспечыць падвядзенне яго вынікаў і ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства ў адпаведнай сферы.

Указ № 14 ад 20 студзеня 2022 г. https://president.gov.by/ru/events/podpisan-ukaz-no-14-o-naznachenii-respublikanskogo-referenduma

Рэферэндум па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю прызначаны на 27 лютага

Задайте вопрос