Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Шлюб, гістарычная памяць і патрыятызм — што кажуць аб рэферэндуме на Валожынскім малаказаводзе

27.01.2022

У гэтым займальным падарожжы Алена Курхінен не толькі пабывала ў цэхах і лабараторыях, дзе супрацоўнікі малаказавода правяраюць якасць малака, але і паразмаўляла з работнікамі пра рэферэндум, на якім беларусы прагаласуюць 27 лютага за ці супраць унясення дапаўненняў у Канстытуцыю.

Язда на маршрутцы заняла каля 1 гадзіны, прыбыццё прама на мясцовы аўтавакзал.

Блогер адзначае, што Валожынскі малаказавод з'яўляецца філіялам Маладзечанскага малаказавода. Сваю экскурсію наш карэспандэнт пачала з апытання супрацоўнікаў пра будучы рэферэндум і ўнясенне новаўвядзенняў у праект Канстытуцыі.

Ва ўсіх работнікаў малаказавода - адказная грамадзянская пазіцыя: азнаёміўшыся са зменамі і дапаўненнямі, усе плануюць прагаласаваць за новаўвядзенні ў Канстытуцыі — вызначэнне шлюбу як выключнага саюза мужчыны і жанчыны (традыцыйныя сямейныя каштоўнасці), гістарычная памяць нашых продкаў, абарона дадзеных, сацыяльная справядлівасць (бясплатная медыцына і адукацыя), дэлегаванне часткі паўнамоцтваў да ўрада, парламента і БНС.

— Мала засталося ветэранаў, мы павінны іх шанаваць і памятаць, трэба надаваць увагу патрыятычнаму выхаванню моладзі, — зазначыла адна з работніц.

Наведаўшы сыравінную лабараторыю, журналіст паглядзела, як правяраецца якасць малака, у тым ліку праверка малака на тэрмаўстойлівасць пры дапамозе этылавага спірту, убачыла пералік пастаўшчыкоў, апарат для праверкі антыбіётыкаў у малацэ, жырамер, які вызначае ўзровень тлушчу ў малацэ

На тэрыторыі Валожынскага малочнага камбіната знаходзіцца крама, дзе супрацоўнікі могуць набыць прадукты харчавання, якія вырабляюцца, у тым ліку, і на малаказаводзе.

Валожын — невялікі гарадок з насельніцтвам усяго каля 10 тысяч чалавек. У самым сэрцы горада размяшчаюцца касцёл, выканкам, кінатэатр «Юнацтва», цэнтр культуры і ўнівермаг. Ездзіць па цэнтры снегаўборачная тэхніка, а частка вуліц чысціцца лапатай.

Толькі ў Беларусі праводзяць народныя абмеркаваннi і дыялогавыя пляцоўкі. Блогер заўважыла, што на фоне падзей ва Украіне і Казахстане наш народ пачынае разумець, што трэба шанаваць мірнае неба над галавой, стабільнасць. Адзін з мінакоў дадаў, што на канстытуцыйным узроўні павінна замацоўвацца гістарычная памяць нашых продкаў, які подзвіг яны здзейснілі.

Аўтар фота: Алена Курхінен

Аўтар відэа: Алена Курхинен

Інфармацыя МЛЫН.BY

Задайте вопрос