Начальнік Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Сівы правёў з прысутнымі прафілактычную гутарку аб неабходнасці няўхільнага выканання правілаў пажарнай бяспекі.
- Усе парушэнні, якія маюцца ў вашых домаўладаннях рана ці позна могуць прывесці да бяды. З-за вашай халатнасці можаце пацярпець не толькі вы, але і вашы дзеці. Задумайцеся, ці каштуе алкаголь і выкураная цыгарэта ў доме жыцця вашых блізкіх? Я думаю, што адказ відавочны, - пракаментаваў начальнік аддзела па НС.
Прадстаўнік энерганагляду таксама звярнуў увагу прысутных на небяспеку эксплуатацыі няспраўных электрычных прыбораў і старой электраправодкі.
Супрацоўнік міліцыі нагадаў аб наступствах, якія могуць наступіць у выпадку здзяйснення правапарушэнняў.
Пасля прагляду фільма пра пажары па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, усе выйшлі на вуліцу, каб правесці эксперымент і паглядзець наколькі хутка можа адбыцца ўзгаранне з-за непатушанай цыгарэты. Убачанае ўразіла многіх.
Далей усім распавялі аб Правілах карыстання вогнетушыцелем і далі магчымасць самастойна ім скарыстацца.


