У рамках міжведамаснай прафілактычнай акцыі «Сябруем з Законам!» у ДУА «Гарадзькоўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» адбылася сустрэча навучэнцаў 9-11 класаў з пракурорам Валожынскага раёна Ляўковічам Аляксандрам Валер'евічам.
Аляксандр Валер'евіч распавёў навучэнцам аб крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці непаўналетніх за ўчыненне розных злачынстваў, аб адказнасці за ўдзел у незаконных мітынгах, сходах, пікетаваннях. У выступе быў зроблены акцэнт на пытанні прыцягнення да адказнасці за правапарушэнні, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў, крадзяжамі, у тым ліку спалучанымі з прысваеннем знойдзенай маёмасці, кішэннымі крадзяжамі, крадзяжамі мабільных тэлефонаў, злачынствамі ў сферы высокіх тэхналогій. Аляксандрам Валер'евічам прыводзіліся прыклады з практычнай дзейнасці праваахоўных органаў Валожынскага раёна.


