Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Ва ўстанове адукацыі пройдуць мерапрыемствы, прымеркаваныя Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

10.02.2022

15 лютага ў Рэспубліцы Беларусі адзначаецца памятная дата - Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У гэты дзень у 1989 годзе апошні савецкі салдат перайшоў мост пагранiчнай ракі Амудар'я пад Тэрмезам - завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана.

Вайна ў Аўганістане доўжылася 9 гадоў 1 месяц і 18 дзён. Больш за 14 тысяч савецкіх воінаў загінулі на чужой зямлі, 6 тысяч памерлі пасля ад ран і хвароб, 311 чалавек прапалі без вестак. Гэта былі самыя вялікія страты Савецкай Арміі з часоў Вялікай Айчыннай вайны. Каля 30 тысяч беларусаў прайшлі горан той вайны, якую часам называюць першай антытэрарыстычнай аперацыяй. За дзевяць гадоў вайны Беларусь страціла ў Аўганістане больш за 770 чалавек. Гады, якія мінулі з дня вываду абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў з Афганістана, не вылечылі боль страт, не прыслабілі памяць аб тых, хто сумленна і самааддана выконваў свой патрыятычны і інтэрнацыянальны абавязак.

Воіны-інтэрнацыяналісты з'яўляюцца прыкладам грамадзянскага подзвігу і служэння сваёй Айчыне. У шматлікіх гарадах краіны праводзяцца ўрачыстыя мітынгі. Памяць тых, хто не вярнуўся з вайны, традыцыйна ўшанавалі хвілінай маўчання. Шмат гадоў сімвалам памяці аб той вайне з'яўляецца манумент у сталіцы на востраве Мужнасці і Смутку.

Ва ўстанове адукацыі з 14 па 18 лютага 2022 г. пройдуць мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Задайте вопрос