У ходзе мерапрыемства рабяты не толькі падзяліліся сваімі ведамі аб Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, але і здзейснілі невялічкі экскурс у гісторыю яе стварэння. Падводзячы вынік, старшакласнікі на гістарычных прыкладах змаглі зрабіць выснову, што асноўны закон краіны заўсёды фармаваўся ў адпаведнасці з запытамі часу і грамадства, каб у поўнай меры гарантаваць правы і свабоды грамадзян, абараняць іх інтарэсы.
У мерапрыемстве прыняло ўдзел 11 вучняў. У адпаведнасці з планам мерапрыемстваў акцыі "Сябруем з законам!" таксама ва ўстанове адукацыі стартаваў конкурс малюнкаў сярод трох узроставых катэгорый "Пасябраваць са спортам", пераможцы якога прадставяць свае працы на раённы этап конкурсу.


