Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Пазнавальны калейдаскоп «Выбар прафесіі»

11.02.2022

У рамках тыдня прафарыентацыі ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў ДУА «Гімназія №1 г. Валожына» сумесна з сацыяльным педагогам Кезік Т. П. і спецыялістам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дарашэвіч Г. А. праведзены пазнавальны калейдаскоп «Выбар прафесіі» для навучэнцаў 9-х, 11-х класаў.

Спецыяліст упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні давяла да ведама інфармацыю аб найбольш запатрабаваных спецыялістах у сельгасарганізацыях раёна; аб аграрных навучальных установах, якія рыхтуюць спецыялістаў-аграрыяў; аб перавагах дагавора на мэтавую падрыхтоўку спецыялістаў пры паступленні ў навучальныя ўстановы, навучанні і наступным размеркаванні.

Як правільна выбраць прафесію, пазбегнуўшы памылак і наступных расчараванняў, працаўладкавацца і атрымаць прафесійную падрыхтоўку, прайсці перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі праз службу занятасці распавяла спецыяліст аддзела занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Навучэнцам былі ўручаны інфармацыйныя буклеты «Вучыцца ніколі не позна».

Сацыяльны педагог Кезік Т. П. адзначыла, што прафесію трэба выбіраць свядома, з улікам рэальных магчымасцяў, асабістых і грамадскіх інтарэсаў. Кожная прафесія тоіць у сабе невычэрпныя магчымасці да творчасці.

Задайте вопрос