Члены рэйдавых груп у рамках прафілактычнай работы ў жылым фондзе інфармуюць насельніцтва аб бяспецы, нагадваюць аб правілах уладкавання і эксплуатацыі печаў, аб неабходнасці сачыць за спраўнасцю электраабсталявання, а таксама аб нумарах экстранных служб. Праводзяцца выступленні ў працоўных калектывах, размяшчаюцца тэматычныя ўлёткі. Усё робіцца з адной мэтай - навучыць, растлумачыць, папярэдзіць і тым самым выратаваць нечае жыццё.
Ратавальнікі нагадваюць:
- пры эксплуатацыі печаў не дапускаецца топка з адкрытымі дзверцамі. Нельга прымяняць для распальвання лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці. Не варта перекальваць печ і пакідаць яе без нагляду. Нельга размяшчаць гаручыя рэчывы і матэрыялы на ёй або на адлегласці, здольнай прывесці да іх загарання. Перад топачнымi дзверцамі трэба прыбіць да падлогі металічны прадтопачны ліст памерам не менш 50х70 см. Попел, дзындру, вугаль варта выдаляць у спецыяльна адведзеныя месцы, далей ад згаральных пабудоў;
- не паліце ў ложку і не кідайце недакуркі на падлогу. Іх трэба складваць у бляшаную банку з вадой. Калі карыстаецеся попельніцай, то тушыце цыгарэту да апошняй іскры. Забудзьцеся аб звычцы выкідваць недакуркі з акна ці балкона. Каб да вас не заляцела падпаленая цыгарэта, зачыняйце вокны, балконныя рамы, не захоўваеце там лёгкаўзгаральныя вадкасці. Калі ў сям'і ёсць чалавек, які любіць паліць у ложку і раскідваць недакуркі, узмацніце кантроль за ім;
- аб існаванні аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка сёння ведае кожны. Неабходнасць яго ўстаноўкі ўжо даўно не выклікае сумненняў. Аднак многія людзі пакуль не вельмі выразна разумеюць важнасць дадзенага прыбора і тое, што менавіта ён можа своечасова апавясціць аб небяспецы і даць магчымасць выратаваць людзей і маёмасць ад пажару.
Будзьце ўважлівыя і асцярожныя з агнём, каб за сумнымі лічбамі пажараў не схавалася ні ваша жыццё, ні ваша ўласнасць.


