Новая перапланіроўка, электронныя табло, самаадчыняемыя дзверы - першае, што кідаецца ў вочы. Цяпер пасажыры змогуць без чэргаў бескантактава набываць квіткі. Пры доўгім чаканні выпіць чаю і перакусіць у кафэ. Свой багаж можна будзе пакінуць у новай камеры захоўвання.
Для мамы і дзіцяці арганізаваны камфортны пакой, дзе ёсць магчымасць пераапрануць і пакарміць груднічка ўдалечыні ад старонніх вачэй. Зараз на аўтавакзале арганізавана безбар'ернае асяроддзе і асобны санвузел для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Удасканалена сістэма бяспекі і ўстаноўлена каля 15 камер, якія ідэнтыфікуюць асобу чалавека. Адрамантаваны і перапланаваны памяшканнi на другім паверсе.
Нашы ўражанні пасля наведвання - дызайнеры і генеральны падрадчык КСУП «ДРБУ 167», будаўнікі вельмі пастараліся, каб ва ўсіх пасажыраў, якія адпраўляюцца са станцыі Валожын, засталіся толькі прыемныя ўражанні.


