Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

«Дэтэктыўнае агенцтва» працавала ў ліцэі

11.02.2022

Захаванне здароўя падрастаючага пакалення і фармаванне культуры іх бяспечных і адказных паводзін з'яўляюцца ключавымі задачамі не толькі для бацькоў і педагогаў, але і для ратавальнікаў. Навучыць бяспечным паводзінам - гэта значыць прывучыць іх да пэўнага ладу жыцця. У чалавека павінен выпрацавацца ахоўны механізм, які аўтаматычна спрацуе ў патрэбны момант.

У рамках другога этапу рэспубліканскай акцыі «Бяспека ў кожны дом!» ратавальнікі правялі мерапрыемства з навучэнцамі Валожынскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя. Хлопцы апынуліся ў ролі дэтэктываў, якім трэба было высветліць прычыны адбыўшыхся пажараў і знайсці вінаватых.

З першым заданнем па вызначэнні гукаў удзельнікі акцыі справіліся выдатна. А вось з вызначэннем прычын, па якіх мог адбыцца пажар, узніклі невялікія складанасці. Некаторыя сітуацыі, якія былі намаляваны на малюнках, хлопцам і зусім не здаліся небяспечнымі. Але пасля тлумачэння інспектара, усе пагадзіліся, што нават, здавалася б, не значнае парушэнне можа прывесці да пажару.

- Для мяне гэта заданне аказалася найбольш цікавым, але ў той жа час і вельмі складаным, - пракаментаваў адзін з удзельнікаў акцыі. - Не так проста без спецыяльнай падрыхтоўкі вызначыць з-за чаго адбыўся пажар. Але цяпер я ўсё ведаю. Але спадзяюся, што ніколі з гэтым не прыйдзецца сутыкнуцца, так як гэта вельмі страшна, за гэтым заўсёды стаiць чалавечы боль і страты.

Заданні па вызначэнні віноўнiкаў пажару, а таксама іх слядоў трохі павесялілі хлопцаў, але ў той жа час мелі і павучальны характар.

І хоць мерапрыемства мела спаборніцкі характар, пераможцам тут быў кожны. Бо веды, якія навучэнцы атрымалі ад ратавальнікаў, дапамогуць ім справіцца з любой надзвычайнай сітуацыяй.

Задайте вопрос