Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Сенсарны пакой: што гэта такое і ў чым яе карысць?

11.02.2022

У аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» з'явіўся «сэнсарны пакой».

Даўнюю мару кліентаў і супрацоўнікаў удалося ажыццявіць з дапамогай Валожынскага раённага выканаўчага камітэта. Сродкі на абсталяванне пакоя былі выдзелены з раённага бюджэту. Зараз людзі з інваліднасцю, грамадзяне сталага ўзросту і супрацоўнікі цэнтра маюць магчымасць шляхам выкарыстання рэлаксацыйных тэхнік аднавіць псіхаэмацыйны стан, зняць нервовае напружанне, аднавіць унутраную раўнавагу, а таксама пазбавіцца ад негатыўных эмоцый.

Асноўная мэта «сэнсарнага пакоя» - захаванне і ўмацаванне псіхафізічнага і эмацыйнага стану здароўя людзей з інваліднасцю і пажылых грамадзян ва ўмовах мультысэнсарнага асяроддзя. На сённяшні дзень аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў і аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» наведвае 40 людзей з інваліднасцю 1-2 групы і 55 грамадзян пажылога ўзросту.

У аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў дадзены пакой абсталяваны абсталяваннем для стымуляцыі сістэм успрымання: нюхальнай, слыхавой, тактыльнай, глядзельнай. Спадзяемся, што наяўнасць такога пакоя ў цэнтры і рэгулярныя заняткі ў iм паспрыяюць не толькі паслабленню, заспакаенню, аднаўленню псіхаэмацыйнага стану ў людзей з інваліднасцю і пажылых грамадзян, але і даставяць велізарнае задавальненне.

http://psl.by/?p=59789

Задайте вопрос