Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У працоўных калектывах раёна працягваецца абмеркаванне Канстытуцыі

11.02.2022

Сёння з калектывам дзяржаўнай установы адукацыі «Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй» сустрэўся старшыня Валожынскага райвыканкама Яўген КРУКОВІЧ.

Яшчэ да пачатку сустрэчы работнікі ўстановы абмяркоўвалі асобныя артыкулы праекта Асноўнага Закона. Яўген Міхайлавіч распавёў, з якой мэтай былі ўнесены змены ў асноўны закон, завастрыў увагу аўдыторыі на актуалізацыі ў праекце сямейных і маральных каштоўнасцяў у грамадстве, захаванні нацыянальнай самабытнасці і суверэнітэту, культурных і духоўных традыцый. Вельмі важна, што ў Канстытуцыю прапануецца ўключыць палажэнні, накіраваныя на захаванне гістарычнай праўды і памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і масавым гераізме народа.

Асноўны Закон краіны па-ранейшаму захоўвае сацыяльную накіраванасць, гарантуючы чалавеку магчымасць атрымаць адукацыю і бясплатнае медыцынскае абслугоўванне. У праекце Канстытуцыі прапануецца ўключыць палажэнне аб тым, што грамадзяне абавязаны прымаць меры па захаванню і ўмацаванню здароўя. У гутарку актыўна ўключыліся прадстаўнікі працоўнага калектыву. Бо сустрэча праходзіла ў форме адкрытага дыялогу, работнікі ліцэя задавалі пытанні і на кожнае з іх атрымлівалі адкрытыя і вычарпальныя адказы. Закраналіся тэмы сацыяльнай адказнасці грамадзян перад сваёй дзяржавай, унясення ўкладу ў развіццё краіны і грамадства.

http://psl.by/?p=59800

Задайте вопрос