Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Іх забываць нельга

15.02.2022

Сёння, у Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, у Валожыне адбылася традыцыйная сустрэча ўдзельнікаў Афганскай вайны. На мітынг, які прайшоў каля помніка інтэрнацыяналістам, прыбылі салдаты і афіцэры, якія ў перыяд з 1979 па 1989 гады выконвалі воінскі абавязак на тэрыторыі Рэспублікі Афганістан.

Віталі мужных землякоў, прадстаўнікоў працоўных калектываў і грамадскасці раёна старшыня райвыканкама Яўген Круковіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алег Семянчук, старшыня раённай арганізацыі «Беларускі саюз воінаў вайны ў Афганістане» Рыгор Русакевіч. Таксама ў мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі вайсковай часці 30695.

Прысутныя ўсклалі да помніка вянкі і кветкі, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых і памерлых ад атрыманых ран.

У складзе трох каманд, воіны-інтэрнацыяналісты накіраваліся па трох звыклых маршрутах - Багданава, Лоск, Ракаў, каб пакланіцца магілам землякоў - Паўла Падрэза, Валянціна Сліжа, Івана Мазуры, паўдзельнічаць у мерапрыемствах, падрыхтаваных да памятнага дня ўстановамі адукацыі, у якіх устаноўлены мемарыяльныя дошкі ў гонар былых вучняў-герояў Афганскай вайны.

Па добрай традыцыі ў вёсцы Зарэчная (каля Багданава) у сваім доме баявых таварышаў сына сустракала маці Паўла Падрэза Яніна Юльянаўна. Разам з ёй магілу яе адзінага сына наведалі кіраўнік спраў Валожынскага райвыканкама Наталля Жукоўская і воіны-афганцы.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Задайте вопрос