Дровы самазагатоўкі можна набыць у Валожынскім лясгасе.
Расказваем пакрокава, што для гэтага трэба зрабіць:
- Звярнуцца ў лясніцтва з пісьмовай заявай. У ёй неабходна ўказаць, колькі драўніны вы хочаце нарыхтаваць самастойна.
- Аплаціць названы аб'ём згодна з коштам драўніны на пні (гэта будзе ў разы танней гатовай прадукцыі).
- Атрымаць ордэр на водпуск драўніны на пні (нарыхтоўку дроў). Лесніцтва павінна выдаць яго на працягу 2 дзён з моманту аплаты.
- Звярнуцца да работніка дзяржлесаховы (майстра лесу, лесніка), замацаваным за ўказаным абходам (месцам, дзе будзе праводзіцца нарыхтоўка драўніны). Той пакажа канкрэтны ўчастак, дзе можна паводле ордэра нарыхтаваць дровы.
- Нарыхтаваць драўніну і не забыцца ачысціць месца рубкі ад парубачных рэшткаў. Далей яе неабходна пакласці ў штабель для наступнага абмеру.
- Паведаміць аб завяршэнні працы работніку дзяржлесаховы, каб той абмераў нарыхтаваную драўніну і агледзеў месца рубкі, падпісаў неабходныя дакументы.
- Вывезці нарыхтаваную драўніну з лесу.
Графік працы лясніцтваў
у буднія дні: з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00;
у суботу: з 8.00 да 13.00.
Нядзеля - выхадны


