Як адзначыў дэпутат, праца грамадскіх прыёмных, дыялогавых пляцовак, сустрэчы з працоўнымі калектывамі паказалі ўцягнутасць грамадзян рэгіёна ў працэс абмеркавання новага праекта Канстытуцыі. Дакладна відаць: грамадзяне падтрымліваюць сацыяльны курс развіцця сваёй краіны.
Прыйшоўшая на прыём Алена Т. распавяла, што многія яе знаёмыя і сябры падтрымліваюць замацаваннi ў Канстытуцыі, захаванне гістарычнай памяці. Жанчына адзначыла, што гэта важна, у першую чаргу, для будучых пакаленняў, для захавання самабытнасці і ўнікальнасці нашага народа, яго традыцый і маральных асноў
Унесці свае прапановы жыхары рэгіёну могуць як асабіста прыйшоўшы на прыём, так і патэлефанаваўшы па тэлефоне.
Нагадаем, што грамадская прыёмная працуе па адрасе г.Валожын, вул. Беларуская 1, званіць можна па нумары 31 3 66.


