Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Валожыне працягваецца правядзенне сустрэч з працоўнымі калектывамі па абмеркаванні праекта Канстытуцыі

16.02.2022

Сёння з працоўным калектывам ЛДД-612 ФІЛІЯЛ ДЭУ-61 РУП «МІНСКАЎТАДАР-ЦЭНТР» сустрэліся намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Валожынскага райвыканкама Вольга ПАВIЧ і старшыня Валожынскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Вікенцій АДАМОВІЧ.

Вікенцій Мікалаевіч распавёў, для чаго патрэбны былі змены ў Асноўны закон, акцэнтаваў увагу на замацаванні сямейных і маральных каштоўнасцяў у грамадстве, захаванні нацыянальных каштоўнасцяў беларускага народа, забеспячэнні захавання гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, павелічэнні адказнасці чалавека за сваё здароўе.

Вольга Сяргееўна выказала меркаванне аб тым, што і моладзь павінна актыўна ўдзельнічаць у развіцці сваёй дзяржавы, а канстытуцыйная рэформа накіраваная менавіта на гэта.

http://psl.by/?p=59916

Задайте вопрос