Алег Аляксеевіч распавёў, што ў праект Канстытуцыі ўключаны цэлы шэраг напрамкаў развіцця сацыяльнай палітыкі, інавацыйнай сферы, пытанняў інфармацыйнай бяспекі, захавання нацыянальнай самабытнасці, гістарычнай памяці і суверэнітэту краіны, забеспячэння сацыяльнай справядлівасці і росквіту дзяржавы. Больш падрабязна спыніўся на артыкулах, якія тычыліся сацыяльных гарантый.
Таксама праінфармаваў аб сваёй дзейнасці ў Палаце прадстаўнікоў і працы ў сваёй акрузе за 2021 год. Падрабязна выклаў, чым займаўся, акцэнтаваў увагу, як з падачы насельніцтва вырашаюцца пытанні нават на рэспубліканскім узроўні, якія закранаюць інтарэсы не толькі звярнуўшыхся, а, магчыма, і многіх іншых грамадзян Рэспублікі Беларусь.


