На тэрыторыі Валожынскага раёна пражывае 55 воінаў-інтэрнацыяналістаў: з іх 7 інвалідаў, у тым ліку 2 інваліды баявых дзеянняў. Да дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана спецыялістамі ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» праведзена дабрачынная акцыя «Рэха вогненных гор». У рамках акцыі інвалідам і воінам інтэрнацыяналістам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, выдзелена гуманітарная дапамога ў выглядзе абутку і джэма. Па 5 прадуктовых набораў і набораў сродкаў гігіены былі ўручаны жывучым у нястачы інвалідам ад РГ БА «Чырвоны Крыж».


