Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Мітынг «Афганістан - наша памяць і боль»

15.02.2022

15 лютага ў ДУА «Гарадзькоўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» Валожынскага раёна адбыўся мітынг «Афганістан - наша памяць і боль» ля мемарыяльнай дошкі воіну-інтэрнацыяналісту Сліжу Валянціну Міхайлавічу. На мітынгу прысутнічалі: Рыгор Мікалаевіч Русакевіч, старшыня Валожынскай раённай арганізацыі ГА «БСВВА», афганцы-ветэраны, госці і лепшыя вучні, члены ГА «БРПА» і «БРСМ». Перад прысутнымі выступіў Рыгор Мікалаевіч Русакевіч, старшыня Валожынскай раённай арганізацыі ГА «БСВВА». Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць усіх воінаў-інтэрнацыяналістаў, загінуўшых у Афганістане. Да мемарыяльнай дошцы госці і навучэнцы ўсклалі кветкі.

Задайте вопрос