У рамках рэспубліканскай дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў «Афганістан у лесе маіх землякоў» у Навапольскім дзяржаўным аграрна-эканамічным каледжы прайшоў урок мужнасці, прысвечаны доблесці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Актыўны ўдзел у ім прыняла наша зямлячка Ксенія Старавойтава з вёскі Пятроўшчына Івянецкага сельсавета, якая распавяла пра мужнасць і гераізм нашага земляка, воіна-ітэрнацыяналіста, снайпера, радавога Івана Мазура - ураджэнца вёскі Ратынцы Ракаўскага сельсавета. Іван Вацлавачы загінуў на афганскай зямлі.
Ксенія вучыцца на аддзяленні бухгалтарскага ўліку, аналізу і кантролю. Руплівая на занятках, выканальная, дысцыплінаваная, мае высокую паспяховасць. Прымае актыўнаў ўдзел ва ўсіх культурна-масавых мерапрыемствах, якія праводзяцца ў каледжы.
Ідэю расказаць пра подзвіг сваіх землякоў-валожынцаў, воінаў-інтэрнацыяналістаў, яна прапанавала сама і прыняла актыўны ўдзел у ваенна-патрыятычным уроку.
Мерапрыемства арганізаваў і правёў таксама наш зямляк Аляксандр Скрыпкін - жыхар вёскі Кучкуны Ракаўскага сельсавета, выкладчык Навапольскага каледжа. Як адзначыў Аляксандр Уладзіміравіч, маладому пакаленню патрэбны станоўчыя жывыя прыклады іх аднагодкаў, на якія яны будуць раўняцца.


