Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Валожынскім раённым аддзеле следчага камітэта – новы начальнік

01.03.2022

Сёння начальнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь генерал-маёр юстыцыі Андрэй ЛІС прадставіў кіраўніцтву Валожынскага раёна, кіраўнікам сілавых структур, праваахоўных структур раёна, а таксама асабістаму складу раённага аддзела Следчага камітэта новага начальніка. З гэтага часу працай следчых органаў Валожыншчыны будзе кіраваць Марына РАГІНСКАЯ.

Марына Тадэвушаўна - падпалкоўнік юстыцыі, ёй 41 год. Ураджэнка Маладзечанскага раёна ў 2003 годзе скончыла Мiнскі інстытут упраўлення па спецыяльнасці «правазнаўства» і адразу ж прыйшла на службу ў аддзел дазнання папярэдняга расследавання Маладзечанскага РАУС. З 2012 года з'яўлялася следчым па асабліва важных справах Маладзечанскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. У 2019 годзе ў тым жа аддзеле прызначана на пасаду намесніка начальніка першага следчага аддзялення. 2019 год значны яшчэ і тым, што Марына Тадэвушаўна атрымала дыплом псіхолага, скончыўшы Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. М. Т. Рагінская ўзнагароджана медалём «За бездакорную службу» 3-й ступені.

Прадстаўляючы новага начальніка калектыву аддзела, Андрэй Іванавіч адзначыць, што Марына Тадэвушаўна — чалавек, адданы справе, адукаваны спецыяліст і прынцыповы кіраўнік. Адзначалася таксама тое, што ў Валожынскага аддзела слаўныя традыцыі. За вынікі, дасягнутыя ў сваёй дзейнасці, аддзел не аднойчы прызнаваўся лепшым у Мінскай вобласці ў сваёй катэгорыі. Супрацоўнікі з моманту стварэння структуры паспяхова выконваюць задачы, якія стаяць перад следчымі органамі, што з улікам вопыту Марыны Тадэвушаўны несумненна прывядзе валожынскіх праваахоўнікаў да яшчэ больш значных вынікаў у барацьбе са злачыннасцю. Падчас сустрэчы з калектывам былі абмеркаваны актуальныя пытанні, якія ўваходзяць у сферу дзейнасці Следчага камітэта.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Задайте вопрос