Вайна - гэта боль, страх, горыч, кроў, разруха, смерць... Гэта страшная трагедыя, ламаючая лёсы, пазбаўляючая жыцця людзей, але нягледзячы ні на што, якая ставіць вышэй за ўсё мужнасць, гонар і годнасць, смеласць і адвагу, веру ў перамогу.
1 красавіка 2021 года стартаваў Рэспубліканскі культурна-патрыятычны кінамарафон «Глядзі і памятай», прысвечаны 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Мерапрыемства будзе праводзіцца ў два этапы. Першы прадугледжвае прагляд навучэнцамі V–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцам устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі мастацкіх кінафільмаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, аб'яднаных у 7 тэматычных блокаў.
Прагляд фільмаў арганізуецца адзін раз на тыдзень у шосты школьны дзень у рамках кіналекторыяў, кінаклубаў. З кожнага тэматычнага блока рэкамендуецца прагледзець не менш за два фільмы (на выбар).
Прагляд і абмеркаванне фільмаў неабходна арганізаваць з улікам метадычных рэкамендацый, з якімі можна азнаёміцца тут.
Другі этап заключаецца ў распрацоўцы кінаплаката (відэароліка) па выніках прагляду па кожным тэматычным блоку.
Кінаплакат (відэаролік) дазваляе навучэнцам у кароткай форме адлюстраваць свой погляд на ваенныя падзеі мінулай эпохі.
У працы над кінаплакатам (відэаролікам) важны наступныя этапы:
- распрацоўка назвы, слогана, лагатыпа (пры неабходнасці);
- распрацоўка сцэнара;
- падбор сродкаў выразнасці (рэпартажныя здымкі, архіўныя відэа- ці фотаматэрыялы, кампутарная графіка, анімацыя, мантаж, спецэфекты і інш.).
Пры стварэнні кінаплаката (відэароліка) асабліва шануецца аўтарская пазіцыя, арыгінальная трактоўка, стыль, тэхніка стварэння, наяўнасць кінацытат з прагледжаных кінафільмаў на ваенную тэму.
Кінаплакаты, прызнаныя лепшымі падчас рэгіянальных адбораў, будуць размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале.




