Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Гаворым аб бяспецы

03.03.2022

У рамках месячніка пажарнай бяспекі ратавальнікі інфармуюць насельніцтва аб неабходнасці выконваць правілы пажарнай бяспекі, наведваючы домаўладаннi грамадзян і выступаючы ў працоўных калектывах арганізацый.

Начальнік Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Сівы сустрэўся з работнікамі дзяржаўнай установы адукацыі «Суднікоўская сярэдняя школа», якім нагадаў асноўныя правілы бяспекі ў побыце і на працоўным месцы.

- Зусім хутка сыдзе снег і ў вас паўстане жаданне навесці парадак на сваіх прыдамавых тэрыторыях. Многія гаспадары аддаюць перавагу хуткім спосаб уборкі пры дапамозе агню. Рашэнне скарыстацца запалкай вельмі часта заканчваецца жаласна для такіх грамадзян. Пажары па гэтай прычыне далёка не рэдкасць, а нават наадварот. Таму нагадваю, што выпальванне сухой расліннасці строга забаронена. Распальваць вогнішчы вы можаце, але з абавязковым захаваннем правілаў бяспекі. Побач з вамі павінны быць сродкі пажаратушэння. Гэта можа быць вогнетушыцель альбо бочка з вадой і вядро, а таксама рыдлёўка і пясок. Абавязкова рабіце гэта далей ад будынкаў і ў зацішнае надвор'е, не пакідайце вогнішча без нагляду, - распавёў прысутным начальнік аддзела.

Асаблівую ўвагу Аляксандр Ігаравіч надаў забеспячэнню бяспекі дзяцей і пажылых грамадзян, распавёў аб новай кампаніі МНС «Бяспечная старасць» і заклікаў усіх прысутных не заставацца баку і аказаць садзейнічанне ў прывядзенні ў пажарабяспечны стан домаўладанняў сваіх бацькоў.

Задайте вопрос