У працы Савета прынялі ўдзел прадстаўнікі грамадскіх арганізацый: Марыя Мікалаеўна Камінская, старшыня Валожынскага раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі, Алена Іванаўна Клачко, старшыня Валожынскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь».
Начальнік упраўлення Таццяна Мікалаеўна Крыкала ў сваім дакладзе аб выніках дзейнасці ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме ў 2021 годзе па павышэнні даступнасці і якасці адукацыі адзначыла станоўчыя тэндэнцыі і звярнула ўвагу на пытанні, якія патрабуюць карэкціроўкі.
У 2021 годзе ўпраўленнем па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага райвыканкама ва ўзаемадзеянні з установамі адукацыі раёна забяспечвалася выкананне мэтавых паказчыкаў і мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2021-2025 гады.
Павышэнне канкурэнтназдольнасці даступнай і якаснай адукацыі, патрыятычнае выхаванне, захаванне сямейных традыцый, развіццё патэнцыялу моладзі - вось галоўныя задачы, якія вырашаюцца і нязменна будуць вырашацца сістэмай адукацыі Валожынскага раёна.
Пераможцамі раённага конкурсу «За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі» на лепшую арганізацыю работы сярод устаноў адукацыі па выніках 2021 года сталі: у намінацыі «Лепшая ўстанова дашкольнай адукацыі, размешчаная ў гарадской мясцовасці – дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. п. Івянец» ( загадчык Мазанік Е. Н.); у намінацыі «Лепшая ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаная ў гарадской мясцовасці» – дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія №1 г. Валожына» (дырэктар Клачко Е. І.); у намінацыі «Лепшя ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі, размешчанае ў сельскай мясцовасці» – дзяржаўная ўстанова адукацыі «Ракаўская сярэдняя школа» (дырэктар Віктаровіч А. Г.).
Сярод устаноў дадатковай адукацыі лідарам стала дзяржаўная ўстанова адукацыі «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна» (дырэктар Кушнір М. В.).
Усяго па выніках года падзякамі і ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама, а таксама падзякамі і ганаровымі граматамі начальніка ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму Валожынскага выканкама былі ўзнагароджаны 20 чалавек.


