Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Бліжэй за ўсіх да народа работнікі культуры

12.03.2022

Урачыстае пасяджэнне савета аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама сабрала ў вялікай зале раённага цэнтра культуры работнікаў культурна-забаўляльных устаноў, музеяў, бібліятэк, кіраўнікоў і педагогаў дзіцячых школ мастацтваў, кіраўнікоў народных творчых калектываў, удзельнікаў аматарскіх аб'яднанняў, мастацкай самадзейнасці. Гэта тыя людзі, якія кожная свята дораць усім радасць і добры настрой.

Падзяка педагогу па класе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Дорскага філіяла Івянецкай дзіцячай школы мастацтваў імя Паплаўскага Сяргею Пупко

Начальнік аддзела Ірына Жданюк падвяла вынікі працы ўсёй галіны за 2021 год і выказала ўдзячнасць, падзякавала сваім калегам за працу. Лепшыя па прафесіі атрымалі дыпломы і падзякі.

Падзяка за супрацоўніцтва і значны асабісты ўклад у развіццё культуры Валожынскага раёна намесніку камандзіра в/ч 30695 Дзмітрыю Ракаўцу

Народны ансамбль «Сваякі»

Задайте вопрос