
Сёння ў аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» сустракалі вясну Масленіцай. Свята арганізавалі ў рамках праекта «Разам з адной мэтай», які рэалізуецца са снежня 2021 года ў Валожынскім раёне сумесна з раённай арганізацыяй «Беларускае таварыства інвалідаў». Мэта праекта - зрабіць цікавей жыццё людзей з інваліднасцю шляхам правядзення святочных мерапрыемстваў, кірмашоў і акцый.


Велізарная праца была праведзена па падрыхтоўцы мерапрыемства. Хлопцы рабілі падарункі для гасцей і шылі касцюмы для казачных герояў свята. Тэатралізаванае прадстаўленне, падрыхтаванае артыстамі раённага цэнтра культуры і супрацоўнікамі аддзялення, цешыла і стварала святочны настрой. Салодкі стол, бліны і гарачы чай сагравалі ўсіх удзельнікаў.






Выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ «Маладзечанскі ТЦСАН»
Падзяліць святочны настрой, пазнаёміцца і пагутарыць прыехалі выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Маладзечанскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.


Старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў» Субач Віктар Альгертавіч аказаў спонсарскую дапамогу і арганізаваў кірмаш.

Інфармацыйную акцыю «Клопат» правялі супрацоўнікі РКЦ № 14 у г. Валожын філіяла ААТ «Белаграпрамбанк».


