Стварэнне здаровых і бяспечных умоў працы, граматнай арганізацыі работы па ахове працы, папярэджанне выпадкаў вытворчага траўматызму і прафесійнага захворвання шмат у чым залежаць ад наяўнасці ў кіраўнікоў і спецыялістаў актуальных ведаў па дакладным планаванні і правядзенні прафілактычнай работы, у тым ліку з улікам змяненняў і дапаўненняў, унесеных у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ахове працы», шэраг іншых нарматыўных прававых актаў у галіне аховы працы, пажарнай і прамысловай бяспекі.
11 сакавіка 20 прадстаўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый Валожынскага раёна, якія адказваюць за пытанні аховы працы, на чале з Ільюшчыц Ю. В., загадчыкам сектара працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Валожынскага райвыканкама і Адамовічам В. Н, старшынёй Валожынскай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу прынялі ўдзел у міжрэгіянальным семінары «Бяспека працы пры правядзенні сельскагаспадарчых работ» у г.Дзяржынску.
Удзельнікі семінара разгледзелі пытанні ўзмацнення грамадскага кантролю па пытаннях аховы працы і стану вытворчага траўматызму, пажарнай і транспартнай бяспекі, санітарна-гігіенічных патрабаванняў пры правядзенні сельскагаспадарчых работ з запрашэннем супрацоўнікаў ДАІ, пажарнага нагляду, дзяржэнерганагляду і іншых зацікаўленых служб.


