Дзень спажыўца ў Беларусі пройдзе пад дэвізам «Справядлівыя лічбавыя фінансавыя паслугі»
Кожны можа апынуцца ў становішчы, калі яму патрабуецца нечая дапамога. Нажаль, правы спажыўцоў парушаюцца досыць часта, таму ім часцяком патрэбна абарона.
Штогод 15 сакавіка ў рэспубліцы адзначаецца Дзень спажыўца. Такое рашэнне прынята Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2 лютага 2000 года № 35 «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года № 157».
У адпаведнасці з гэтым Законам любы спажывец мае права на:
- асвету ў галіне абароны правоў спажыўцоў;
- інфармацыю аб таварах (работах, паслугах), а таксама аб іх вытворцах (выканаўцах, прадаўцах);
- бяспеку тавараў (работ, паслуг);
- свабодны выбар тавараў (работ, паслуг);
- належную якасць тавараў (работ, паслуг);
- кампенсацыю ў поўным аб'ёме страт (шкоды), прычыненых з прычыны недахопаў тавару (работы, паслугі);
- дзяржаўную абарону сваіх правоў;
- грамадскую абарону сваіх правоў;
- зварот у суд і іншыя ўпаўнаважаныя дзяржаўныя органы за абаронай парушаных правоў або інтарэсаў, якія ахоўваюцца гэтым Законам і іншым заканадаўствам, а таксама нормамі міжнародных дагавораў, якія дзейнічаюць для Рэспублікі Беларусь;
- стварэнне грамадскіх аб'яднанняў спажыўцоў.
За 2021 год у адрас Валожынскага раённага выканаўчага камітэта паступіла 8 зваротаў грамадзян. Праблемнымі пытаннямі, з якімі звярталіся заяўнікі, былі:
– продаж няякасных тавараў;
– нездавальняючае выкананне паслуг па рамонце аўтатранспартнага сродка;
– невыкананне замовы і парушэнне тэрміну выканання работ (аказання паслуг);
– рэалізацыя тавараў са скончаным тэрмінам прыдатнасці.
Па ўсіх пытаннях дадзены тлумачэнні і прыняты адпаведныя меры.
У 2022 годзе Сусветны дзень абароны правоў спажыўцоў праводзіцца пад дэвізам «Справядлівыя лічбавыя фінансавыя паслугі».
Выкарыстанне лічбавых тэхналогій і інтэрнэта дазволіла фінансавым арганізацыям паскорыць і спрасціць доступ да сваіх паслуг. Банкаматы, плацежныя банкаўскія і нябанкаўскія тэрміналы, М-банкінг, інтэрнэт-банкінг, электронныя грошы - гэта тое, без чаго сучасны чалавек не можа абысціся, тое, што спрашчае наша жыццё.
Аднак будучае паспяховае развіццё лічбавай эканомікі магчыма толькі пры ўмове, што ўсе тэхналогіі, якія выкарыстоўваюцца ў дадзенай сферы, будуць не толькі агульнадаступнымi, але і абароненымi ад махлярства, злоўжыванняў і тэхнічных памылак. У сувязі з гэтым узнікае неабходнасць павышаць лічбавую граматнасць спажыўцоў, для таго, каб спажыўцы маглі карыстацца ўсім спектрам інтэрнэт-тэхналогій у сферы фінансавых паслуг, правільна ацэньвалі іх, а таксама валодалі навыкамі абароны ад інтэрнэт-пагроз, у т. л. фінансавага махлярства.
У Валожынскім раёне абаронай правоў спажыўцоў займаецца ўпаўнаважаны па абароне правоў спажыўцоў (каб. 309 Валожынскага райвыканкама). Спецыяліст разглядае заявы, звароты і скаргі спажыўцоў у адпаведнасці з заканадаўствам, растлумачвае заканадаўства і аказвае кансультацыйную дапамогу па пытаннях правіл абмену і вяртання няякасных тавараў, тэрмінаў выканання прад'яўленых патрабаванняў; накіроўвае прадпісанні прадаўцам аб спыненні парушэнняў правоў спажыўцоў; ажыццяўляе іншыя функцыі па абароне правоў спажыўцоў, прадугледжаныя заканадаўствам.
Дзяржаўныя органы па абароне правоў спажыўцоў (у адпаведнасці з паўнамоцтвамі і кампетэнцыяй):
- упаўнаважаныя па абароне правоў спажыўцоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў (па месцы ажыццяўлення дзейнасці (размяшчэння суб'екта гандлю);
- Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (ДУ «Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» (тэрытарыяльныя органы));
- Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь (тэрытарыяльныя органы);
- Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь;
- Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь – упаўнаважаны дзяржаўны орган, які рэгулюе сферу абароны правоў спажыўцоў;
- Дзяржаўная ўстанова «Валожынскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі».


