Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

«Бяспечныя канікулы - «Вясна-2022»

22.03.2022

З 21 сакавіка па 3 красавіка 2022 года АДАІ Валожынскага РАУС з іншымі службамі міліцыі грамадскай бяспекі РАУС праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў «Бяспечныя канікулы – «ВЯСНА-2022».

З мэтай недапушчэння ДТЗ з удзелам непаўналетніх, напярэдадні і падчас вясновых школьных канікул, з 21 сакавіка па 3 красавіка 2022 года АДАІ Валожынскага РАУС з іншымі службамі міліцыі грамадскай бяспекі РАУС праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў «Бяспечныя канікулы – «ВЯСНА-2022».

У перыяд школьных канікул у большай ступені дзеці прадастаўлены самі сабе. Дарожна-транспартныя здарэнні з непаўналетнімі сведчаць аб недысцыплінаванасці і няўважлівасці саміх дзяцей, а таксама аб адсутнасці кантролю за імі з боку дарослых.

У рамках комплексу прафілактычных мерапрыемстваў перад пачаткам школьных канікул супрацоўнікі міліцыі правядуць ва ўстановах адукацыі, як сярод дзяцей, так і дарослых прафілактычныя гутаркі, накіраваныя на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў і бяспечныя паводзіны ў побыце. Пад час гутарак растлумачаць асноўныя рызыкі і пагрозы бяспецы дзяцей на дарозе, неабходнасць няўхільнага захавання правілаў перавозкі непаўналетніх у транспартных сродках, правілы бяспечных паводзін на дарозе, у транспарце і ў дварах. Асаблiвая ўвага нададзена правілам пераходу праезнай часткі па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, недапушчальнасці выкарыстання пры гэтым мабільных тэлефонаў, іншых электронных прылад, а таксама выбару дзецьмі бяспечных месцаў для актыўных гульняў.

Акрамя таго, вартавыя дарог сумесна з педагогамі ўстаноў адукацыі, дзяжурнымі па школе і юнымі інспектарамі пракантралююць нашэнне навучэнцамі святлоадбіўных элементаў, што з'яўляецца немалаважнай умовай бяспекі дзіцяці ў цёмны час сутак.

У рамках комплексу прафілактычных мерапрыемстваў пройдзе прафілактычная акцыя «Дзіця - галоўны пасажыр!», дзе пад асаблівым кантролем ДАІ кіроўцы, якія перавозяць непаўналетніх пасажыраў.

Дарэчы, з пачатку года на тэрыторыі Мінскай вобласці зарэгістравана 9 ДТЗ з удзелам дзяцей, у выніку якіх 9 непаўналетніх атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Па віне саміх непаўналетніх зарэгістравана 1 ДТЗ.

Паважаныя дарослыя!

Не пакідайце непаўналетніх без нагляду!

Перш чым адправіць дзіця на вуліцу, нагадайце яму асноўныя правілы бяспечных паводзін на вуліцы.

У абавязковым парадку перавозіце дзяцей толькі прышпіленымі рамянямі бяспекі, а для дзяцей малодшага ўзросту выкарыстоўвайце спецыяльныя ўтрымліваючыя прылады.

Будзьце дзіцяці станоўчым прыкладам на дарозе!

Няхай «Бяспечныя канікулы» будуць у радасць і дзецям, і дарослым!

АДАІ Валожынскага РАУС

Задайте вопрос