21 сакавіка ў Валожынскім краязнаўчым музеі адкрылася выстава «Бацькаў край - натхненне душы!», прысвечаная Сусветнаму дню паэзіі. На выставе прадстаўлены паэтычныя зборнікі паэтаў-суайчыннікаў, якія ў розны час перадалі іх у дар установе. Многія свае творы аўтары прысвяцілі роднаму Валожынскаму краю. Кожны з іх лічыць, што малая радзіма - гэта самае дарагое месца на зямлі. Тут людзі вучацца любіць і шанаваць усё лепшае, што акружае чалавека.


