Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

«Святло паэтычнага слова»

22.03.2022

Адзначаемы штогод 21 сакавіка Сусветны дзень паэзіі святкуе адну з найбольш каштоўных форм культурнага і моўнага выказвання і ідэнтычнасці. На працягу ўсёй гісторыі паэзія была неад'емнай часткай грамадства. Яе можна выявіць у кожнай культуры і на кожным кантыненце. Паэзія з'яўляецца выразам нашай агульнай чалавечнасці і агульных каштоўнасцяў, ператвараючы самыя простыя вершы ў магутны каталізатар дыялогу і мiру.

ЮНЕСКА абвясціла 21 сакавіка Сусветным днём паэзіі ў 1999 годзе з мэтай падтрымаць моўную разнастайнасць з дапамогай паэтычнага самавыяўлення і даць магчымасць мовам, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, быць пачутымі.

Супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі не засталіся і ў гэты раз у баку, і арганізавалі мерапрыемства пад назвай "Святло паэтычнага слова". На мерапрыемства былі запрошаны сябры народнага літаратурна-мастацкага аб'яднання "Рунь" - Гражынская Галіна Іосіфаўна, Мучынская Марыя Уладзіміраўна, Шакун Марыя Антонаўна. Слухачамі былі сябры клуба "Лэдзі" пры дзённым аддзяленні для пажылых людзей ДУ "Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва" і сябры бібліятэчнага клуба "Міласэрнасць".

На мерапрыемстве гучалі вершы запрошаных паэтак (Г. I. Гражынская, М. В. Мучынская, М. А. Шакун), гучалі любімыя вершы, а так жа вершы ўласнага сачынення. Мерапрыемства праходзіла ў атмасферы дружбы і цяпла.

Задайте вопрос