Маладзечанская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што з мэтай захавання папуляцыі судака і стварэння спрыяльных умоў для яе размнажэння, у рыбалоўных угоддзях Беларусі з 15 красавіка па 30 мая ўсталёўваецца забарона на яго лоўлю. У выпадку ненаўмыснай лоўлі судака, рыбу неабходна адпусціць.
Указаныя меры абумоўлены тым, што судак ідзе на нераст. Перад нерастам і пасля яго судак інтэнсіўна палюе, каб назапасіць неабходныя для працягу роду пажыўныя рэчывы. Страчваючы звычайную асцярожнасць, у перыяд нерасту судак становіцца лёгкай здабычай браканьераў. Пры гэтым фактычна гінуць дзясяткі тысяч малькоў, якія не нарадзіліся.
Здабыча названага віду рыбы ў перыяд забароны на яе лоўлю, у залежнасці ад памеру шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю, можа паслужыць падставай для прыцягнення да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці.
За незаконнае адабранне судака ва ўказаны перыяд прадугледжана адказнасць па ч. 1 арт.16.25 КоАП Рэспублікі Беларусь з накладаннем штрафу ад 10 да 30 базавых велічынь, магчыма таксама канфіскацыя прылад лоўлі.
Пры гэтым, за кожную асобіну судака, злоўленую падчас забароны, прыйдзецца кампенсаваць прычыненую шкоду па патройнай таксе - 18 базавых велічынь або 576 рублёў. Калі агульная сума шкоды складзе 100 і больш базавых велічынь, можа быць узбуджана крымінальная справа. Паважаныя рыбаловы, выконвайце Правілы рыбалоўства!
Маладзечанская міжраённая інспекцыя
аховы жывёльнага і расліннага свету


