«Паводле аператыўных звестак, з 6.00 13 красавіка да 6.00 14-га ліквідаваны 1 лясны пажар на плошчы 0,5 га і 137 пажараў травы і хмызняку на агульнай плошчы 26,73 га» — распавялі ў прэс-службе.
Акрамя таго, адбыліся 23 надзвычайныя сітуацыі тэхнагеннага характару. Знішчаныя 6 і пашкоджаны 16 будынкаў, 1 адзінка тэхнікі. Выратаваны 1 чалавек. Траўмаваны на пажарах 2 чалавекі.


