У рамках шостага школьнага дня ў сярэдняй школе №1 г.Валожына сярод 7 класаў прайшоў парад вершаў «Паэты-франтавікі аб Вялікай Айчыннай вайне». Мерапрыемства выклікала эмацыйны водгук у сэрцах навучэнцаў, абудзіла ў іх цікавасць да паэзіі ваенных гадоў. Дзеці чыталі вершы паэтаў, якія ўставалі на барацьбу з фашызмам разам з усім народам. Прагучалі вершы карэспандэнта газеты «Чырвоная зорка» К.Сіманава, маладога лейтэнанта А.Суркова, медсястры Ю.Друнінай, танкіста С.Арлова, С.Гудзенкі, Э.Асадава. Гучалі вершы з фашысцкіх засценак Мусы Джаліля, з блакаднага Ленінграда Вольгі Бергольц і многіх іншых.


