Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Людзі! Спыніцеся!

19.04.2022

Кожную вясну ратавальнікі «званяць ва ўсе званы», што выпальваць сухую расліннасць забаронена. Але людзі працягваюць выкарыстоўваць агонь для ўборкі сваіх тэрыторый, падвяргаючы сваю маёмасць і жыццё небяспецы.

І толькі калі асабіста сутыкаюцца з некантралюемым гарэннем сухой травы, калі разумеюць, што самастойна з тушэннем справіцца не могуць, толькі тады робяць высновы. Добра, калі шкоды ўдалося пазбегнуць. Але ж так бывае не заўжды. Часцяком гараць дамы, гаспадарчыя пабудовы, якія потым давядзецца аднаўляць. А калі яшчэ і суседская маёмасць пацярпела?

Калі загаранні сухой расліннасці на прысядзібных участках адбываюцца з-за саміх гаспадароў, якія самі ж яго і выяўляюць, то загаранні на палях часцяком выяўляецца не адразу. Праязджаючы па дарозе міма поля з сухой расліннасцю, некаторыя кіроўцы бяздумна кідаюць недакуркі на абочыны. Найменшы ветрык і загарання не пазбегнуць. Страты экалогіі наносіцца вялізныя. Пры выпальванні сухой травы парушаецца каранёвая сістэма раслін, ад высокай тэмпературы глеба і расліннасць бяднеюць, знішчаецца ўрадлівы пласт глебы, гінуць карысныя парасткi, казуркі і жывёлы. Але хто аб гэтым думае?! Гэтак жа прасцей: выкінуў і забыўся…

Хутчэй за ўсё так і адбылося 18 красавіка ў Валожынскім раёне. Каля пяці гадзін вечара ратавальнікам паступіла паведамленне аб загаранні сухой расліннасці каля вёскі Макараўка. Моцны вецер толькі спрыяў хуткаму распаўсюджванню агня. Прыбыўшыя ратавальнікі ліквідавалі загаранне.

Людзі! Спыніцеся! Перастаньце бяздумна парушаць правілы пажарнай бяспекі!

Задайте вопрос