Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Рагачове малая патанула ў ванне

19.04.2022

17 красавіка ў Рагачове патанула дзяўчынка, якой не было і года. І не ў рэчцы або ў возеры, як гэта часта бывае з дарослымі або дзецьмі, якія самастойна адпраўляюцца на вадаёмы, а ў ванне.

Як стала вядома, жыхарка горада ўсяго на некалькі хвілін пакінула нованароджаную дачку ў ванне з вадой без нагляду. На жаль, гэтага хапіла, каб дзіця загінула — дзяўчынка захлынулася.

Паважаныя бацькі, няўважлівасць і залішняя ўпэўненасць можа каштаваць жыцця вашаму дзіцяці. Будзьце ўважлівыя да сваіх маленькіх дзецей, не пакідайце іх без нагляду ні на хвіліну. Хавайце далей лекі, запалкі і запальніцы, замыкайце на блакатары вокны – вы азірнуцца не паспееце, як можа здарыцца бяда. Дзеці не шукаюць небяспекi – яны проста гуляюць.

Задайте вопрос