Напярэдадні светлага свята Вялікадня спецыялістамі аддзялення першаснага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» арганізаваны выезд шматпрофільнай брыгады сацыяльнага абслугоўвання на мабільнай аснове «Дапамажы бліжняму».
У сельскім доме культуры аграгарадка Дубіна-Юрздыцкая Валожынскага раёна сабраліся грамадзяне сталага ўзросту, інваліды, сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, каб падзяліцца са спецыялістамі цэнтра набалелымі праблемамі і вырашыць пытанні, якія ўзнікаюць. Спецыялістамі цэнтра аказана кансультацыйна-інфармацыйная дапамога жывучым у нястачы, прадастаўлена гуманітарная дапамога, псіхолагам праведзена гутарка на тэму «Пазітыўнае мысленне».
Кіраўніком гуртка аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў быў праведзены майстар-клас па вырабе галінак вярбы, велікодных сувеніраў. Адбыўся кірмаш-продаж сувенірнай прадукцыі, вырабленай выхаванцамі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў.
Напярэдадні светлага свята Вялікадня настаяцель Свята-Георгіеўскай царквы айцец Валерый распавёў пра значэнне свята, падрыхтоўцы да яго, традыцыях святкавання, павіншаваў кожнага прысутнага – уручыў абразкі.
Падобныя выезды рэгулярна ажыццяўляюцца ў населеныя пункты Валожынскага раёна з мэтай аказання сацыяльнай падтрымкі грамадзянам, якія жывуць у нястачы. Радуе, што сацыяльныя паслугі заўсёды запатрабаваны сельскімі жыхарамі.


