Валожынскі краязнаўчы музей супрацоўнічае з раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі. У чарговы раз супрацоўнікі ўстановы наведалі цэнтр гігіены 20 красавіка. У рамках года гістарычнай памяці быў праведзены інфармацыйны час «Валожынскія сёстры Хатыні» з мультымедыйнай прэзентацыяй.


