Сям'я, каханне, вернасць - вечныя каштоўнасці! Менавіта іх лічаць галоўнымі ў сваім жыцці сям'і, якія прымаюць удзел у конкурсе «Сям'я года», бо ён арыентаваны на ўмацаванне духоўна-маральных асноў сям'і, адраджэнне сямейных каштоўнасцяў і традыцый.
У конкурсе прымаюць удзел поўныя сем'і, якія выхоўваюць дваіх і больш дзяцей.
Конкурсны адбор праходзіць у два туры.
Першы адборачны тур пройдзе ў 2 этапы:
22 красавіка - г. Салігорск,
29 красавіка - г. Валожын.
Другі тур - заключны абласны - адбудзецца 14 мая ў г. Барысаве.
У заключным туры прымуць удзел па тры сямейныя каманды, якія набралі найбольшую колькасць балаў па выніках кожнага занальнага тура конкурсу.
Конкурс уключае конкурснае заданне «Мая сям'я - мая краіна» (да пятнаццаці хвілін), якое прадугледжвае: прадстаўленне візітнай карткі сям'і «Радавод» і прэзентацыю сацыяльна-значнага праекта, які адлюстроўвае ўклад сям'і ў жыццё рэгіёна.
Сямейная каманда-пераможца накіроўваецца для ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе «Сям'я года».
Для ўдзелу ў конкурсе трэба падаць заяўку ў арганізацыйны камітэт (г.Мінск, вул. Чкалова, 5а).
Дарэчы, конкурс «Сям'я года» праходзіць у Беларусі пяты раз - першы адбыўся ў 2012 годзе. За гэты час сямейнае спаборніцтва стала ўжо традыцыйным у нашай краіне святам, якое накіравана на захаванне духоўна-маральных каштоўнасцяў сям'і, прасоўванне ў грамадстве ідэі адказнага бацькоўства, папулярызацыю ў грамадстве, асабліва ў маладзёжным асяроддзі, сямейнага ўкладу жыцця.
Для многіх сем'яў конкурс стаў больш, чым проста мерапрыемствам!
Сваім прыкладам яны паказваюць, што сям'я - гэта галоўнае багацце ў жыцці кожнага чалавека!


