19 красавіка 2022 года для навучэнцаў 9 класа Першайскага КПК Валожынскага раёна быў праведзены урок Памяці «Нам гэты мiр завешчана берагчы», прысвечаны 77-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Ганаровым госцем мерапрыемства стала старшыня Першайскага сельвыканкама Кушаль В.І.
Яна расказала навучэнцам аб партызанскім руху ў Валожынскім раёне, аб земляках-удзельніках баёў на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Для падрыхтоўкі рэгіянальнага кампанента ўрока былі выкарыстаны матэрыялы музейнай экспазіцыі «З гісторыі Вялікай Айчыннай вайны».


