З надыходам высокіх тэмператур атмасфернага паветра вялікая колькасць грамадзян будзе бавіць вольны час на водных аб'ектах горада і раёна.
Варта памятаць, што бяспечней за ўсё адпачываць толькі ў спецыяльна адведзеных для купання месцах, з прычыны арганізаванага дзяжурства ратавальнікаў.
Рашэннем Валожынскага раённага выканаўчага камітэта № 495 ад 29 сакавіка 2022 года адведзены наступныя месцы для купання:
- зона адпачынку «Жоўты бераг» у раёне в. Буні;
- зона адпачынку «Сакаўшчына» у а.г. Сакаўшчына;
- зоны адпачынку «Валожынскае вадасховішча» ў в. Гардынава;
- зона адпачынку «Пагарэлка» ў раёне в. Пагарэлка;
- зона адпачынку «Выгонічы» ў в. Выгонічы.
У астатніх месцах купанне забаронена. Забарона выклікана тым, што акваторыі астатніх месцаў з'яўляюцца небяспечнымі. Акрамя гэтага, пачасціліся выпадкі гібелі грамадзян на вадаёмах.
Дзеючым заканадаўствам артыкулам 24.42 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь прадугледжана адказнасць за купанне ў забароненых месцах.
Акрамя гэтага не варта забываць, што берагі рэк і вадаёмаў, з'яўляюцца грамадскім месцам, дзе забаронена распіваць алкагольныя, слабаалкагольныя напоі і піва, адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з ч. 1 арт. 19.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу у памеры да 8 базавых велічынь. Дзеянні, прадугледжаныя ч. 1 арт. 19.3 КоАП Рэспублікі Беларусь, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні цягнуць накладанне штрафу у памеры ад 2 да 15 базавых велічынь, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт.
Частка 3 арт. 19.3 КоАП Рэспублікі Беларусь абвяшчае, што з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане, выкліканым спажываннем без назначэння ўрача-спецыяліста наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў або спажываннем іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, якія абражаюць чалавечую годнасць і грамадскую маральнасць, -
цягне накладанне штрафу у памеры ад пяці да дзесяці базавых велічынь.
Частка 5 ст. 19.3 КоАП Рэспублікі Беларусь - спажыванне без назначэння ўрача-спецыяліста наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў у грамадскім месцы або спажыванне іх аналагаў у грамадскім месцы -
цягне накладанне штрафу у памеры ад дзесяці да пятнаццаці базавых велічынь.
Збіраючыся правесці час на прыродзе, неабходна памятаць, што заканадаўствам таксама прадугледжана адказнасць за такія супрацьпраўныя дзеянні, як развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах (арт.16.41 КоАП), дробнае хуліганства (арт.19.1 КоАП), а таксама за правапарушэнні супраць бяспекі дарожнага руху.
Будзьце законапаслухмянымі, каб не сапсаваць адпачынак сабе і навакольным. І памятайце, што ўсе меры, якія прымаюцца праваахоўнікамі па забеспячэнні аховы грамадскага парадку ў месцах масавага адпачынку грамадзян, накіраваны на зніжэнне рызыкі няшчасных выпадкаў, учынення ў адносінах да адпачываючых рознага роду правапарушэнняў і злачынстваў.
Намеснік начальніка Валожынскага РАУС -
начальнік МГБ
падпалкоўнік міліцыі С.В.Латышаў


