Самымi масавымі выпрабаваннямі традыцыйна чакаюцца цэнтралізаваныя тэсціраванні па матэматыцы і рускай мове.
Як распавёў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк падчас прэс-канферэнцыі «Уступная кампанія-2022 у Беларусі», цэнтралізаванае тэсціраванне ў 2022 годзе пачнецца 14 чэрвеня з беларускай мовы, а завершыцца асноўны этап ЦТ 6 ліпеня. «Як і ў мінулых гадах, прадугледжана, што самыя масавыя выпрабаванні - руская мова і матэматыка. ЦТ па гэтых прадметах будзе праходзіць у два дні. Расасадка прадугледжваецца камфортная і бяспечная. Акрамя таго, сёлета ў інтарэсах абітурыентаў было прынята рашэнне павялічыць на 30 хвілін час выпрабавання па фізіцы і матэматыцы», - распавёў Юрый Міксюк.
Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне пачнецца 2 мая і працягнецца па 1 чэрвеня ўключна. Будзе задзейнічаны 41 пункт тэсціравання, усе яны вядомы па мінулым годзе. Рэгістрацыя будзе праводзіцца ў зручнай для абітурыентаў форме - можна запоўніць анкету папярэдняй рэгістрацыі ў асабістым кабінеце на сайце РІКВ або асабіста наведаць выбраны пункт тэсціравання.
«Калі казаць пра матэрыялы ЦТ, то спецыфікацыя на сайце РІКВ ужо даўно размешчана. Абітурыенты змаглі з ёй азнаёміцца, прайсці рэпетыцыйнае тэсціраванне ў розных формах. Таму можна казаць, што істотных змен у плане складанасці і структуры тэстаў няма. Абітурыенты могуць спакойна рыхтавацца да здачы ЦТ, прыйсці і паказаць свае школьныя веды, і гэтага будзе дастаткова», - падвёў вынік дырэктар РІКВ.
БЕЛТА


