
Нядаўняе рашэнне напярэдадні 9 Мая знесці ў Польшчы 60 помнікаў савецкім воінам-вызваліцелям выклікала бурную рэакцыю ва ўсіх беларусаў. Сваім меркаваннем з намі падзяліліся:

Старшыня Валожынскай раённай ветэранскай арганізацыі Таццяна ЦІГАНІНА
- Мне як прадстаўніку старэйшага пакалення балюча глядзець на тое, як у многіх краінах помнікі савецкім салдатам абліваюць фарбай або спрабуюць разбіць. Улады Польшчы пайшлі далей: яны заканадаўча жадаюць знесці ўсе помнікі савецкім салдатам. Гэта проста стрэл нам усім у сэрца, гэта здрада нашым ветэранам, якія пазбавілі краіны Еўропы, у тым ліку і Польшчу ад нацызму..

Юлія БОРЫС, сябра Маладзёжнага парламента пры Мінскім абласным савеце дэпутатаў
— Я супраць зносу помнікаў у Польшчы і за захаванне гістарычнай памяці аб перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Лічу, што помнікі павінны быць там, дзе адбываліся падзеі і здзяйснялі свае подзвігі героі, у гонар якіх яны ўстаноўлены. Бо помнік - гэта магчымасць увекавечыць памяць, прычым памяць аб цэлай эпосе, аб загінуўшых, аб кошце мірнага жыцця сучаснага чалавека. Як пісаў Юры Візбар, трэба «памятаць усё тое, што некалі датычылася ўсіх нас». Не здраджваць забыццю сваіх папярэднікаў, а памятаць іх паразы і іх перамогі. Гэта не значыць жыць мінулым. Гэта дапамагае нам лепш бачыць сваю будучыню.

Старшыня раённай арганізацыі ветэранаў вайны ў Аўганістане Рыгор РУСАКЕВІЧ:
- Любое не пачцівае стаўленне да помнікаў лічу несумленным і дурным. Бо гэта ўсё гісторыя. Ну, а калі помнік, да таго ж, з'яўляецца надмагіллем у гонар людзей, якія паклалі галаву, адваёўваючы мiр, вызваляючы яго ад карычневай чумы, гэта проста бесчалавечна. Калі служыў у ГДР, заўважыў, што нікому ў галаву не прыходзіла крануць памяць пра ўсякіх там курфюрстаў, а далёка не ўсе яны былі добрымі людзьмі, як і многія іншыя гістарычныя асобы. А сёння палякі, на хвалі непрыязнасці да Расіі, гатовы пазносіць мемарыялы ў гонар вызваліцеляў Польшчы, сярод якіх, акрамя рускіх, самі ж палякі, беларусы, украінцы, грузіны, казахі і прадстаўнікі мноства іншых нацыянальнасцей. Як чалавек, якому давялося пабываць на вайне, лічу недапушчальным чапаць святыя месцы, якія нагадваюць аб каштоўнасці чалавечага жыцця..

Першы сакратар Валожынскага РК ГА «БРСМ» Вікторыя ПЕТРАНЕВІЧ
— Я супраць таго, каб польскія ўлады зносілі савецкія помнікі. У школах выкладаюць гісторыю пра Вялікую Айчынную вайну, каб мы ведалі пра подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў, якія нам далі яснае неба над галавой і веру ў будучыню і калі сёння знясуць помнікі, то заўтра будучыя пакаленні не даведаюцца аб подзвігах нашых ветэранаў..


